Мы – сябры прыроды

           24 лістапада  ў гарадской бібліятэцы г. Ашмяна  прайшла экалагічная гульня “Мы – сябры прыроды”. У сувязі з пагаршэннем экалагічных абставін на планеце, вялікае значэнне набывае экалагіснае выхаванне дзяцей. У гульнёвай форме наведвальнікі мерапрыемства, а гэта былі навучэнцы гімназіі №1, пазнаёміліся з рознымі напрамкамі сучаснай экалогіі, абмеркавалі разам шляхі паляпшэння навакольнага асяроддзя. Затым бібліятэкары запрасілі ўсіх скласці спісак практычных дзеянняў, якія іх сям’я выконвае для паляпшэння экалогіі: гэта і перапрацоўка адыходаў, пасадка сада, , выкарыстанне энергазберагаючых лямпачак і шмат чаго іншага. Дзеці з задавальненнем паслухалі агляд часопіса “Родная прырода” і кніг з серыі “Рассказы Деда Природоведа”.